Адкрый сусьвет робататэхнікі
Выпраўляйся ў міжгаляктычную прыгоду, каб дапамагчы сям’і Альторн справіцца з касьмічнымі задачкамі. Гуляй, вывучай тэхналёгіі і праграмуй разам з RoboCraft – пачні сваё падарожжа ў сьвет будучыні ўжо сёньня!

Што цябе чакае на борце?
Ардуіна.Старт 💻

Ардуіна.Старт – гэта міжзорная онлайн-прыгода, дзе навучаньне пераўтвараецца ў сапраўдную місію.
Цябе чакаюць 12 захапляльных заданьняў, у якіх тэхналёгіі і фантазія ідуць рука ў руку. Разам зь сям’ёй Альторнаў з Проксымы Цэнтаўра ты апынесься на Марсе пасьля аварыйнай пасадкі касьмічнага карабля. Цяпер толькі ты можаш дапамагчы ім выжыць, аднавіць сыстэмы і наладзіць сувязь з роднай плянэтай. Асвойваючы асновы Arduino, ты будзеш праграмаваць, зьбіраць прылады і вырашаць задачы, поўныя лёгікі і вынаходлівасьці.
Гэты курс – гісторыя, дзе менавіта ты вядзеш экіпаж да выратаваньня.
РобаКрафт.Старт 🛠️

Кожны ўдзельнік місіі атрымае адмысловы падарунак: набор РобаКрафт.Старт.
РобаКрафт.Старт – гэта твой асабісты інжынэрны камплект для выжываньня на Марсе. Унутры ўсё, што трэба для праходжаньня курсу: платы, модулі, драты, датчыкі і кампанэнты, зь якімі ты будзеш ствараць свае першыя рэальныя прылады. Менавіта з дапамогай гэтага набору ты зможаш зьбіраць, падлучаць і ажыўляць тэхналёгіі, якія дапамогуць сям’і Альторна аднавіць кантакт з базай і падрыхтаваць выратаваньне. Гэта твой інструмэнт інжынэра будучыні.
Уключайся ў місію – час дзейнічаць!
Капітан Коду 👨🚀

На групавых занятках цябе будзе суправаджаць Капітан Коду – дасьведчаны навігатар па сусьвеце Arduino.
Капітан правядзе цябе скрозь кожную місію, як сапраўдны камандзір зорнага карабля. Разам вы будзеце разгадваць тэхнічныя загадкі, вучыцца на практыцы і пракладаць маршрут ад заданьня да заданьня, каб дапамагчы сям’і Альтронаў.
Капітан Коду тлумачыць даступна і ясна, натхняе і падтрымлівае на працягу касьмічнага падарожжа. Гэта асабісты памочнік па сусьвеце робататэхнікі, які трымае курс на посьпех.
Камандны модуль

Капітан Коду –
Вадзім Кручкоў
Больш за 11 гадоў пракладае траекторыі ведаў у сьвеце матэматыкі, фізыкі, праграмаваньня і робататэхнікі. За гэты час 500 вучняў і вучаніцаў пад ягоным кіраўніцтвам асвоілі складаныя тэмы і стварылі свае першыя праекты.
А сёньня ён – яшчэ і надзейны сябра сям’і Альторн у міжгаляктычнай місіі ды праваднік удзельнікаў праз усе выпрабаваньні касьмічнага курсу.

Малодшы Капітан Коду –
Ільля Корзун
Колішні вучань Капітана Вадзіма, які ўжо ўпэўнена торыць уласны шлях у сьвеце праграмаваньня і матэматыкі. Штодзень ён дапамагае юным дасьледнікам у школах ды летніках апаноўваць STEM-тэхналёгіі, а таксама працуе рэпэтытарам па матэматыцы ў каледжы.
У складзе экіпажу ён адказвае за запуск і суправаджэньне беларускіх ды ангельскіх касьмічных місіяў, дапамагаючы сям’і Альторн і маладым пілётам ня зьбіцца з арбітальнага курсу.

Каардынатарка Місіяў –
Аляксандра Гушча
Больш за 5 гадоў суправаджае культурніцкія праекты і адукацыйныя экспэдыцыі на ўсіх этапах.
Ейнай супэрсілай зьяўляецца ўважлівасьць, спакой і ўменьне наводзіць парадак нават ва ўмовах поўнага касьмічнага хаосу. Яна дапаможа табе справіцца зь цяжкасьцямі і адкажа на ўсе твае пытаньні.

Праектны Навігатар –
Сяргей Альшэўскі
Больш за 18 гадоў пракладае маршруты ў сфэры адукацыі — ад нацыянальнага адукацыйнага парталу да онлайн-плятформаў па фізыцы і матэматыцы.
Але Зямля стала зацеснай, таму цяпер ён адказвае за запуск новай місіі: захапляльнай касьмічнай онлайн-прыгоды RoboCraft, дзе тэхналёгіі, гульня і веды зьліваюцца ў адно міжзорнае падарожжа сям’і Альторн.
Уражаньні з арбіты

«Даша ў захапленьні ад заняткаў па Ардуіна! Нават калі зьехала ў летнік, яна прасіла даслаць ёй запісы, каб нічога не прапусьціць. Дзякуй за тое, што робіце навучаньне такім захапляльным!»
– Карына, мама Дашы
