
Кацярына:
Вялікі дзякуй за заняткі! Максім вельмі задаволены і самімі заняткамі, і вынікамі. Было відаць, што нягледзячы на лета і жаданьне адпачываць, ён з радасьцю далучаўся. Макс казаў, што будзе магчымасьць працягнуць курс, таму чакаем інфармацыі.
Віталь:
Вялікі дзякуй за праведзены курс! Мне вельмі спадабалася вашае адказнае стаўленьне да яго правядзеньня. Вельмі здорава, што прысутнічалі элемэнты гейміфікацыі і прывязка да касьмічнага сюжэту! Курс дакладна каштуе сваіх грошай і як дадатковае разьвіцьцё ды пашырэньне кругагляду для дзіцяці быў вельмі карысны!
Яўген:
Сашу курс дакладна спадабаўся. Некалькі разоў, па магчымасьці, Саша чытаў загадзя журнал, каб трошкі падрыхтавацца. Узровень курсу падаўся даволі высокім, для нашага сына гэта добра, таму што ёсьць патэнцыял шмат чаго набыць. Пра свае посьпехі сын дакладаў амаль пасьля кожнага занятку. Яму вельмі падабаліся вынікі, якія можна назіраць відавочна. Усё, што тычыцца непасрэдна практычнай часткі заняткаў, Саша рабіў сам. Мая дапамога абмяжоўвалася тым, каб падказаць па інфраструктуры, тыпу дзе знайсьці спампаваны файл ці як уключыць гук у зуме. Ужо пасьля апошняга занятку Саша прызнаўся, што трохі стаміўся ад Арудіна і хацеў бы адпачыць, але таксама што вельмі задаволены тым, што ўдзельнічаў.Вялікі дзякуй за курс. Спадзяюся, яшчэ сустрэнемся!
