Карыстальніцкае пагадненьне

Паважаныя бацькі! Аплачваючы ўдзел дзіцяці ў курсе, вы згаджаецеся з умовамі, апісанымі ніжэй.


1. Фармат працы

Праект дзейнічае ў фармаце «як ёсьць».

Мы прыкладаем максымум намаганьняў, каб заняткі прайшлі цікава, карысна і пасьпяхова для кожнага ўдзельніка. Аднак мы ня можам гарантаваць аднолькавы вынік для ўсіх, бо шмат што залежыць ад уцягнутасьці самога дзіцяці.


2. Згода з умовамі

Аплата ўдзелу азначае, што вы:

  • азнаёмленыя з правіламі праекту і прымаеце іх;
  • згодныя з тым, што фармат і праграма курсу могуць карэктавацца пры неабходнасьці для паляпшэньня якасьці навучаньня.

3. Вырашэньне пытаньняў

Мы за дыялёг і разуменьне.

Любыя пытаньні, у тым ліку спрэчныя, вырашаюцца выключна шляхам перамоваў, да таго часу, пакуль ня будзе знойдзена супольнае рашэньне (кансэнсус). Мы заўсёды адкрытыя да абмеркаваньня і гатовыя знайсьці найлепшае выйсьце зь любой сытуацыі.


4. Пэрсанальныя даныя

Усе даныя, якія вы падаеце у межах удзелу ў праекце, выкарыстоўваюцца толькі для арганізацыі і правядзеньня заняткаў.

  • Мы ня перадаем даныя трэцім асобам.
  • Паводле вашага запыту (ад законнага прадстаўніка) усе даныя могуць быць выдаленыя цалкам і незваротна.

Scroll to Top