Каб усім было цікава, весела і бясьпечна – давай выконваць простыя правілы:
- Будзь ветлівым. Гавары спакойна, не перабівай іншых. Паважай настаўніка і ўсіх удзельнікаў.
- Слухай уважліва. Падчас заняткаў старайся не адцягваць увагу, не гуляць і не замінаць іншым.
- Не выкарыстоўвай дрэнных словаў. Нельга лаяцца, дражніцца, пісаць крыўдныя паведамленьні або выкарыстоўваць непрымальныя выразы.
- Камэра і мікрафон. Уключай камэру, калі просяць. Мікрафон уключай толькі паводле просьбы настаўніка.
- Не адцягвай увагу групы. Не малюй на экране, не выкрыквай і не ўключай староннія гукі.
- Беражы асабістую прастору. Не фатаграфуй, не запісвай іншых дзяцей і настаўнікаў без дазволу.
Калі хтосьці груба парушае правілы, замінае займацца або паводзіць сябе непаважліва, арганізатары могуць:
- адключыць гук або відэа ўдзельніка;
- часова выдаліць яго з заняткаў;
- у выпадку паўторных парушэньняў цалкам выключыць з праграмы без вяртаньня коштаў.
Правілы могуць зьмяняцца па ходзе правядзеньня заняткаў. Мы абавязкова будзем паведамляць, калі зьявяцца новыя пункты ці нешта зьменіцца. Мэта гэтых правілаў – не абмяжоўваць, а зрабіць заняткі цікавымі, карыснымі і бясьпечнымі для ўсіх.
