Бортавы часопіс: пытаньні і адказы

Як зрабіць аплату? Ці можна разьбіць на часткі?
Аплата адразу за ўвесь курс. Аплата праходзіць праз плятформу Stripe, паводле спасылкі, пасьля запісу дзіцяці ў групу каардынатаркай місіяў.
Як адбываецца запіс у групу каардынатаркай місіяў?
Каб запісаць дзіця ў групу і абмеркаваць усе важныя дэталі вам трэба напісаць Аляксандры ў тэлеграм або на email robocraft.courses@gmail.com.
Мы жывём у Беларусі, ці можам мы ўдзельнічаць? / Ці важная краіна пражываньня?
Вядома, вы можаце удзельнічаць. Заняткі будуць праходзіць онлайн. Мы нагадаем пра розьніцу ў часе. І прыкладзем усе намаганьні, каб вы змаглі аплаціць удзел дзіцяці ў занятках.
На якіх мовах праводзяцца заняткі?
Ангельская, Беларуская, Расейская.
Які ўзрост падыходзіць для заняткаў?
Ідэальны ўзрост – 9-13 гадоў, набытыя базавыя навыкі дапамогуць пагрузіцца ў сьвет тэхналёгіяў. У залежнасьці ад попыту, магчымае дзяленьне групы на падгрупы паводле ўзросту для аптымальнага навучаньня.
Чаму сям’я прышэльцаў? Ці ня будзе гэта адцягваць увагу?
Гульнявы мэтад дапамагае і ў навучаньні, і ў разьвіцьці фантазіі. Значна весялей спазнаваць навуку разам з цікавымі героямі – сям’ёй прышэльцаў Альторнаў.
Колькі заняткаў у праграме?
Першая ступень – 12 заняткаў, кожнае зь якіх напоўненае цікавымі задачамі і выклікамі. Ідэальным будзе праходжаньне трох ступеняў навучаньня, працягласьцю ў год. Да пачатку верасьня 2026 году мы плянуем запусьціць гадавую праграму. І ня толькі.
Ці можам мы прайсьці толькі адну ступень?
Так, вы можаце прайсьці толькі адну ступень. Але калі будзе цікава, то зь верасьня плянуецца гадавы курс з трох ступеняў, зьмест якога будзе раскрываць усе магчымасьці робататэхнічнага набору РобаКрафт.Старт.
Хто будзе выкладаць?
Вадзім Кручкоў – Капітан Коду, выкладчык са стажам 11+ гадоў. Пад ягоным кіраўніцтвам 500 вучняў і вучаніцаў асвоілі складаныя тэмы і рэалізавалі свае праекты.
Якія патрабаваньні да ўдзельнікаў?
Жаданьне вучыцца і цікавасьць да тэхналёгіяў. Мы радыя бачыць як пачаткоўцаў, так і тых, хто ўжо мае невялікі досьвед. Спатрэбіцца ноўтбук або ПК з доступам да інтэрнэту, вэб-камэра і мікрафон. А набор для заняткаў удзельнік атрымае ў падарунак ад нас.
Як вы забясьпечваеце бясьпеку дзяцей падчас заняткаў?
Мы строга сочым за выкананьнем правілаў і заўсёды знаходзімся побач, каб дапамагчы і падтрымаць.
Дзе ўзяць набор?
Мы адправім яго на адрас удзельніка, бо гэта падарунак. Для адпраўкі набору трэба будзе паведаміць Каардынатарцы Місіяў Аляксандры неабходную інфармацыю. Адразу пасьля аплаты мы пачнем афармленьне адпраўкі.
Што ўваходзіць у набор?
З поўным апісаньнем набору можна пазнаёміцца ніжэй:
Апісаньне набору RoboCraft.Start
Scroll to Top