Сардэчна запрашаем на аўтарскі курс — касьмічную прыгоду разам зь сям’ёй Альторнаў, прышэльцаў з Проксымы Цэнтаўра. Разам з Альторнамі ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць праходзіць місіі, дзе Альторн, капітан карабля, і Ліранія, галоўны інжынэр, выпраўляюцца на Зямлю зь дзецьмі Зорынам і Мэліяй. Праз нечаканую памылку штучнага інтэлекту падарожжа заканчваецца катастрофай на Марсе.
Місія складаецца з 12 частак, навучыць асновам працы з Arduino і дапаможа прышэльцам выжыць на гэтай загадкавай плянэце.
Тэмы місіяў:
-
Шыротна-імпульсная мадуляцыя (ШІМ): кіраваньне яркасьцю сьвятлодыёдаў.
-
Асновы электронікі: праца з рэзыстарамі і макетнымі платамі.
-
Сьветлавыя эфэкты: вывучэньне аднаколерных і RGB сьвятлодыёдаў.
-
Гукавыя сыгналы: выкарыстаньне п’еза-дынаміка.
-
Кіраваньне асьвятленьнем: праца з датчыкамі сьвятла і патэнцыя мэтрамі.
-
Робататэхніка: праграмаваньне сэрвапрывадаў для руху і маніпуляцыяў.
-
Інтэрфэйсы карыстальніка: стварэньне сыстэмаў зь сямісэгмэнтнымі індыкатарамі, матрычнымі клявіятурамі і джойстыкамі.
Кожны ўрок напоўнены практычнымі заданьнямі, якія дапамогуць паглыбіць веды і ствараць уласныя праекты. Разам з Зорынам і Мэліяй вы навучыцеся выкарыстоўваць зямныя тэхналёгіі для сувязі з плянэтай і распрацуеце ратавальную місію, каб вярнуцца дадому. Альторны заклікаюць далучыцца да гэтай захапляльнай прыгоды, якая навучыць ня толькі тэхнічным навыкам, але і супрацы ды крэатыўнаму мысьленьню ў крытычных сытуацыях.
А цяпер пазнаёмцеся з пэрсанажамі нашай гісторыі:
Бацькі

Альторн — бацька, капітан карабля. Рашучы, валодае велізарным досьведам у касьмічных палётах і стратэгічным плянаваньні.

Ліранія — маці, галоўны інжынэр. Майстравітая спэцыялістка ў тэхналёгіях і мэханіцы, здольная вырашыць любую тэхнічную праблему дзякуючы сваёй вынаходлівасьці і ведам.
Дзеці
Зорын — сын, 12 гадоў. Дапытлівы і сьмелы хлопчык, які марыць стаць пілётам, як ягоны бацька. Абажае вывучаць зорнае неба і разбірацца ў навігацыйных мапах.

Мэлія — дачка, 10 гадоў. Творчая і энэргічная дзяўчынка з вострым розумам і любоўю да навукі. Яна дапамагае маці ў інжынэрных задачах і часта знаходзіць нестандартныя рашэньні для складаных праблемаў.

Содержание
- 12 Sections
- 50 Lessons
- 12 недель
- Глава 1: Падарожжа да новых сьветаўУводзіны ў Arduino.4
- Глава 2: На мяжы бедзтваЗнаёмства з азамі схематэхнікі, праца з рэзыстарам і сьвятлодыёдам.12
- 2.1Пазаштатная сытуацыя
- 2.2АРДУвікі-2. Паняцьце электрычнасьці
- 2.3АРДУвікі-3. Асноўныя законы электрычнасьці
- 2.4АРДУвікі-4. Кіраваньне электрычнасьцю
- 2.5АРДУвікі-5. Уваходы і выхады Arduino. Віды сыгналаў
- 2.6АРДУвікі-6. Хуткая зборка схемаў
- 2.7АРДУвікі-7. Прынцыповыя схемы
- 2.8АРДУвікі-8. Рэзыстар
- 2.9АРДУвікі-9. Сьвятлодыёд
- 2.10АРДУвікі-10. Цыкль
- 2.11Судовой журнал. Запись 2. SOS-маячокКопия
- 2.12Вопросы для самоконтроля к Главе 2.Копия30 минут10 Questions
- Глава 3: Сьвятло надзеіНекалькі сьвятлодыёдаў, праца з тактавай кнопкай.5
- Глава 4: У пошуках прыпасаўШІМ, патэнцыямэтар. Практыка працы з аналягавымі і лічбавымі партамі.7
- Глава 5. Экспэрымэнты са сьвятломRGB сьвятлодыёд, праца ў рэжыме сцэны, вызначэньне колеру.5
- Глава 6. Ратавальная місіяВыкарыстаньне п’езадынаміка для перадачы сыгналаў.5
- Глава 7: Доўгачаканая сувязь зь ЗямлёйДатчык гуку і яго выкарыстаньне ў рэжыме сыгнальнай прылады.4
- Глава 8: Шлях да выратаваньняСэрвапрывад і яго выкарыстаньне ў пары з фотарэзыстарам.6
- Глава 9. Адваротны адлік: шлях да арбітыЗборкі сьвятлодыёдаў і сямісэгмэнтны індыкатар.4
- Глава 10. Шлюз — масток да выратаваньняМатрычная клявіятура.4
- Глава 11: Гравітацыйны манэўр4
- Глава 12. Фінальная вечарына2
Пытаньні й прапановы лістуйма на адрас:
vadkruch@gmail.com
Калі вашае дзіця дастаткова дарослае і прывыкла шукаць ды ўважліва вывучаць інфармацыю — тады яно зможа справіцца з курсам і самастойна. Аднак мы рэкамэндуем усё ж праходзіць курс разам або быць побач у момант вырашэньня дзіцём задачаў. Можа спатрэбіцца дапамога дарослага.
Мы гарантуем стабільнасьць працы менавіта з наборам, які ідзе ў камплекце з курсам. Іншае абсталяваньне можа працаваць нестабільна або праграмавацца з дапамогай іншага ПЗ. Але вы можаце паспрабаваць і іншае абсталяваньне.
Требования
- Дадатковым плюсам будзе досьвед працы ў Scratch
- Дарослы побач, які дапаможа з выкананьнем заданьняў
- Жаданьне вучыцца і разьвівацца
Особенности
- Вывучым асновы схематехнікі
- Даведаемся пра асноўныя фізычныя законы праходжаньня электрычнага току
- Навучымся праграмаваць мікракантролеры
- Вывучым будову некаторых электракампанэнтаў
Целевая аудитория
- Узрост ад 8 да 12 гадоў
- Дзеці і іх бацькі

